Новости
У раёне пачалося жніво: убрана 4 % плошчаў
главное
1733 дня(-ей) назад
2
4

Па стане на 23 ліпеня з 21563 га было ўбрана 1049, сярэдняя ўраджайнасць склала 24 ц/га.

Хлебаробы ААТ “Крайск” зжалі 229 га азімага жыта, кожны гектар якога даў па 25,7 ц. Гэтую культуру ўбіраюць таксама ў ААТ “Камена” і “Харошае”. У апошняй гаспадарцы першыя палеткі трыцікале парадавалі добрай урадлівасцю -- 30 ц/га. Па 27,3 ц маюць у “Спутнік-Агра”.

А вось азімы рапс амаль убраны. Самы вялікі палетак пад яго быў адведзены ў ААТ “Косіна” – 650 га. І гэта зразумела, бо тут займаюцца вырабам распсавага масла. Найбольш урадлівым аказаўся рапс у СК “Астрошіцы” – 37 ц/га. У СК “Лагойскі” гэты паказчык атрымаўся ўсяго на 1 ц меншым, але тут гэтую культуру вырошчвалі на значна большай плошчы --335 га, намалацілі 1193 т зерня, 480 з якіх рэалізавалі.

Валянціна Корзун. Фота аўтара.