Новости
Кіраўнік клуба “Залатая шпора” прызнаўся, што яму падабаецца бываць у Лагойску
главное
1757 дня(-ей) назад
2
4

Павел Калінкоў пасля выступлення заўважыў, што яму вельмі падабаецца бываць у Лагойску, бо горад вельмі ўтульны, а яго жыхары – прыветлівыя.

Выступленне конна-гістарычнага клуба “Залатая шпора” стала яшчэ адным святочным падарункам для лагайчан. І хоць крылатыя гусары ўжо не першы раз прыязджаюць у Лагойск, па словах гледачоў, на такія паказы яны заўсёды прыходзяць з задавальненнем.

Тое, што адбывалася на стадыёне трэцяй школы, без захаплення апісваць немагчыма. Прыгожыя статныя коннікі ў даспехах на хуткіх конях здзіўлялі гледачоў спрытам і майстэрствам язды. Гусары паказалі, як валодаць шабляй і кап’ём, як коннае войска ішло ў наступленне. Не менш цікава было назіраць за тым, як коннікі стараюцца падняць кап’ём хусцінкі глядачак. Пасля мужчыны саступілі сёдлы дзяўчатам, якія таксама аказаліся выдатнымі вершніцамі. Гульня ў “Лісічку”, калі коннікі стараліся зняць адзін у аднаго шапку, суправаджалася добрымі жартамі ад Паўла Кулінкова.

Адным словам, кожны, хто прыйшоў на гэтае выступленне, атрымаў добры зарад пазітыву.

Таццяна КРЭНЬ.

Фота аўтара.