Новости
У раёне праводзіцца конкурс на лепшае добраўпарадкаванне сядзіб
У гэтыя дні камісія на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Людмілай Муравіцкай пабывае ва ўсіх сельсаветах, каб вызначыць самых лепшых гаспадароў
главное
1762 дня(-ей) назад
2
4

На днях мы завіталі на адну з такіх сядзіб у вёсцы Косіна.

Таблічку з ганаровым надпісам "Дом узорнага парадку" сям’і Людмілы і Аляксандра Шкілёнкаў уручыў старшыня Лагойскага сельвыканкама ў мінулым годзе на свяце вёскі.


Гаспадары падчас візіту былі на працы, але гісторыю пераўтварэння двара расказала іх дачка Таццяна, якая прыехала сюды на лета з Мінска. Дарэчы, менавіта яна – ідэйны натхняльнік, арганізатар, ну і, канечне, памочнік разам з мужам Валерыем.

- Раней большую частку тэрыторыі каля дома займаў традыцыйны агарод, - апавядала Таццяна. - Пасля было вырашана правесці перапланіроўку. Так, на першым плане  размясціўся газон з туямі, кветкамі, клумбамі, элементамі дэкору, качэлі, сад са сталом і лаўкамі для адпачынку. Другая лінія – гэта гаспадарчыя пабудовы, дзе жывуць качкі і бройлеры, а далей ідзе агарод, які зусім не заўважны за будынкамі. Рабілася гэта не за адзін год, а вынік радуе. Ёсць яшчэ шмат добрых ідэй, якія з часам таксама будуць увасоблены.

Акрамя дэкаратыўных раслін, на всяковай сядзібе растуць пладовыя дрэвы і кустарнікі, якія прадумана размешчаны па ўсім участку, вінаград, а самай цікавай раслінай з’яўляецца бругмансія, або “кветкі анёлаў”.

Таццяна КРЭНЬ.

Фота Таццяны КРЭНЬ.