Новости
З 23 па 25 мая ў Нясвіжы пройдзе ХХIV Свята мастацтваў “Музы Нясвіжа-2019”
главное
1803 дня(-ей) назад
2
4

Асноўныя мерапрыемствы свята 2019 года прысвечаны 200-годдзю кампазітара Станіслава Манюшкі, таму своеасаблівым музычным прынашэннем юбіляру ад усіх аматараў і знаўцаў яго творчасці станецца вялікі канцэрт акадэмічнай музыкі “Нясвіж – крыніца натхнення Станіслава Манюшкі і яго аднадумцаў”, падрыхтаваны творчымі калектывамі Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга. У рамках свята адбудзецца творчая сустрэча маэстра Фінберга і канцэрт “Год юбілею Станіслава Манюшкі”.

Творчыя калектывы Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі прадставяць свае новыя канцэртныя праграмы, у якіх прагучаць лепшыя ўзоры беларускай музыкі з ХІІ па ХХІ стагоддзе. Канцэрт “Рэлігійныя творы айчынных майстроў” адбудзецца ў Нясвіжскім Касцёле Божага Цела, канцэрт “Музыка беларускіх палацаў” – у Тэатральнай зале Палацавага ансамбля г. Нясвіжа.

У Нясвіжскім цэнтры культуры адкрыецца мастацкая выстава работ з фонду Міжнароднага конкурсу-пленэру юных мастакоў імя Міхаіла Сеўрука “Краявіды Нясвіжа вачыма дзяцей”.

Па традыцыі ў першы дзень нясвіжскай імпрэзы Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь тэатра імя Уршулі Радзівіл Нясвіжскага раённага цэнтра культуры пакажа камедыю па п’есе Ж.Б.Мальера “Ён мужык, а яна ­ паненка”.

Завершыцца музычная акцыя ў Нясвіжскім цэнтры культуры гала-канцэртам “Новае ў Нясвіжы” ў выкананні Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі.

yii\base\ErrorException
Error

PHP Core Warningyii\base\ErrorException

Module 'mysqli' already loaded

$_GET = [
    'r' => 'news/show',
    'id' => '1226',
];