Новости
Творчыя калектывы раёна абаранілі творчыя званні
главное
1832 дня(-ей) назад
2
4

У сакавіку мастацкія калектывы Лагойшчыны абаранялі творчыя званні “Народны “ і “Узорны”. Выступленні ацэньвалі дырэктар Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці Ірына Пазняк, яе намеснік Наталля Даўнаровіч, загадчык аддзела аматарскай творчасці і культурна-дасугавай дзейнасці Іна Шыбут, начальнік аддзела па рабоце са СМІ Мінаблвыканкама Святлана Кісель, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах рэлігіі Мінаблвыканкама Наталля Калядчык.
На выступленне кожнаму калектыву адводзілася паўгадзіны. За гэты час артысты павінны былі паказаць нумары, якія стварылі б максімальна поўнае ўяўленне пра разнастайнаць іх дзейнасці. Напрыклад, гучалі народныя, эстрадныя песні пад акампанемент і акапэльна.


Тры ансамблі з гонарам вытрымалі экзамен перад камісіяй і пацвердзілі ганаровыя званні.
Гэта народны ансамбль народнай музыкі “Лагожа” (кіраўнік Аксана Святлічная), узорны ансамбль народнай музыкі “Валошкі” (кіраўнік Н. Жалабковіч), а таксама народны ансамбль народнай песні “Жывіца” (кіраўнік Уладзімір Мірончык). Акрамя іх на сцэне выступалі калектывы, якія маюць намер атрымаць гэтыя званні ў бліжэйшай будучыні. Гэта фальклорны ансамбль “Зарев”, які стварыла  Елізавета Губа, а дзейнічае ён пры дзіцячай школе мастацтваў. Таксама добра вядомая эстрадная студыя “Млечны шлях” (кіраўнік Дар’я Зуб). Дарэчы, выступленне гэтага калектыва стала адным з самых яскравых. Таксама дзіцячы ансамбль “Шчадраняты” (кіраўнік Ларыса Лашкевіч), які актыўна развіваецца і ўдзельнічае ў многіх гарадскіх мерапрыемствах.


Трэба адзначыць, што “Хатавіцкія музыкі” і “Шчодрыца” пацвердзілі званні народных “аўтаматам”. Гэта становіцца магчымым, калі калектывы вядуць актыўную творчую дзейнасць, паспяхова ўдзельнічаюць у конкурсах.
Таццяна КРЭНЬ, “РК”.
Фота Таццяны КРЭНЬ.