Новости
"Мая малая радзіма": конкурсныя работы
главное
1890 дня(-ей) назад
2
4

Я, Валянціна Жукоўская, нарадзілася і жыву ў самай прыгожай мясцовасці – у вёсцы Калачы. Пасля ўніверсітэта пайшла працаваць настаўніцай і амаль 40 год аддала нашай школе.

Люблю фатаграфавать не толькі прыроду, але і звычайных людзей, якія ўмеюць весяліцца, адпачываць, якія захоўваюць народныя традыцыі і ашчадна адносяцца да культурнай спадчыны. Заўсёды кажу ім за гэта: “Дзякуй!”.

Прапаную чытачам газеты некалькі фотаздымкаў і мой верш.

 

Беларускі народ

Гляджу на рэкі і лясы, на сінія азёры,

Гляджу я на людзей, што тут жывуць.

Я  адчуваю еднасць іх і дух бадзёры.

Такі народ шмат можа дасягнуць.

 

Цярпеў ты здзекі, кпіны, кроў і гора,

Здавалася, не вытрымаеш і ўпадзеш,

Але заўсёды быў характар твой апорай,

Ён дапамог трымаць мяжы тваёй рубеж.

 

Ты памяркоўны, шчодры, добры і руплівы,

Гасцей ты любіш шчыра запрашаць.

Разважлівы ты на палях, працалюбівы,

І  спадчыну дзядоў сваіх умееш шанаваць.

 

А  калі бот чужы з варожай каскай

Захоча край твой і цябе заваяваць,

Ты ворага любога можаш па-славянску

З мячом сустрэць і жорстка пакараць.

 

Здаецца, зараз не прашу ў Бога многа,

Няхай толькі расце багаты ўраджай.

Будзь вольным, незалежным доўга-доўга,

Прыгожы, велічны, мой беларускі край.