З 15 снежня па 13 студзеня на базе раённага Дома рамёстваў пройдзе традыцыйная выстава-продаж сувенірнай прадукцыі, якую прадставяць майстры народнага клуба «Скарб зямлі лагойскай», а таксама работнікі ўстановы. Да навагодніх святаў тут можна будзе набыць падарункі на любы густ і кашалёк.
Валянціна Меняйла.