Новости
"Мая малая радзіма": конкурсныя работы
главное
2195 дня(-ей) назад
2
4

Мяне завуць Ала Каптур, я з’яўляюся старшынёй прафсаюзнай арганізацыі Лагойскага камхоза.

Нарадзілася я ў невялічкай вёсачцы Панізоўе, што недалёка ад Лагойска. Гэтыя здымкі зроблены каля маёй бацькоўскай хаты, куды мы зараз з роднымі мне людзьмі прыязджаем як на дачу.

Калі думаю пра малую радзіму, у душы нараджаюцца вершаваныя радкі…

Панізоўе – ты вёсачка родная,

Ты часцінка Лагойскага краю.

Тут карэнні мае, і душа мая,

Да цябе я ў снах прылятаю.

Тут ля хаты бацькоўскай спявае

Мне мелодыі рэчанька Гайна.

Пералівам студзёнай вадзіцы

Мяне кліча ў госці адчайна.

І стаю я, дзіўлюся красою,

Успамінаю дзяцінства, матулю,

Як яна вечаровай парою

Калыхала мяне шчэ малую...

Ціхім ранкам по полі прайду я,

Па мурогах ісці б ды ісці,

Мне не трэба краіны другія,

Мне краіны такой не знайсці.

Мая любая, родная вёсачка, жыві, расці і прыгажэй!