Ужо на гэтым тыдні – 11 лістапада – будзе завершаны прыём заявак на конкурс праектаў velcom YOUTH для старшакласнікаў Мінскай вобласці, якія хочуць змяніць навакольны свет да лепшага. Сацыяльна-адукацыйны праект для навучэнцаў 10-11-x класаў прадугледжвае магчымасць атрымаць неабходныя веды і рэалізаваць праект па цікавай для сябе і карыснай для грамадства тэме. Адметная рыса праекта velcom YOUTH – уся камунікацыя ад падачы заяўкі да прэзентацыі праекта ў фінале будзе весціся на беларускай мове.
Заяўкі для ўдзелу ў конкурсе прымаюцца па 11 лістапада 2018 г. У заяўцы трэба пазначыць прыкладную тэму выступлення і абгрунтаваць свой удзел у конкурсе velcom YOUTH, а калі тэма яшчэ не акрэслілася, то прыдумаць яе можна будзе і пазней. Падаваць заяўкі могуць навучэнцы 10-11-х класаў з усіх рэгіёнаў Беларусі. Усе заяўкі будуць разгледжаны, і будзе сфарміраваны спіс удзельнікаў наступных этапаў праекта.
Згодна з палажэннем, падлеткам неабходна прапанаваць сваю тэму ў адным з трох напрамкаў конкурсу: тэхналогіі, культура, інклюзія.
З 20 студзеня па 20 лютага 2019 г. удзельнікі конкурсу будуць мець магчымасць рэалізаваць сваю ідэю: падрыхтаваць і правесці нефармальнае адукацыйнае мерапрыемства: майстар-клас, дэбаты ці дыскусію па абранай тэме свайго праекта. Відэаролік з прэзентацыяй рэалізаванага праекта і доказам яго значнасці і перспектыўнасці неабходна будзе размясціць на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках з хэштэгам #velcomYOUTH і даслаць спасылку на info@velcom-youth.by.
Аўтары самых значных, сучасных і арыгінальных праектаў трапяць у лік 10 фіналістаў. Яны наведаюць TEDxMinsk 2019 і пачнуць працаваць над прэзентацыяй сваёй ідэі з лепшымі ментарамі. Іх выступленні адбудуцца на выніковым мерапрыемстве TEDxYouth@Minsk у маі 2019 года. 10 фіналістаў атрымаюць прызы – мабільныя тэлефоны iPhone Xs, а трое пераможцаў (па адным у кожным напрамку конкурсу) будуць запрошаныя на мерапрыемства TEDx у Аўстрыю.
Павел Семчанка, камунікацыйнае агенцтва ARS Communications
+375 44 754 13 83 | ps@ars.by