Новости
"Легенды Гайны" занялі другое месца на турніры юных гісторыкаў
главное
2 часа(-ов) назад
2
4

Занальны этап абласнога турніру юных гісторыкаў прайшоў 13 сакавіка на базе сярэдняй школы № 5 г. Жодзіна. Удзел у ім прынялі 5 каманд: з Жодзіна, Лагойскага, Смалявіцкага, Барысаўскага і Крупскага раёнаў.


Конкурс складаўся з 5 тураў і прысвячаўся Году беларускай жанчыны, таму і тэмы творчых прэзентацый былі адпаведныя. Школьнікі рыхтавалі візітоўкі, спаборнічалі ў конкурсе краязнаўцаў, паказвалі свае веды ў розных галінах гісторыі і грамадазнаўства. Асаблівая ўвага была прысвечана Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Каманда нашага раёна выбрала назву "Легенды Гайны", распрацавала адпаведны лагатып, дэвіз і паспяхова прадставіла Лагойшчыну ў турніры, атрымаўшы дыплом ІІ ступені.


Капітанам каманды быў Цімур Мядзведзеў, дзевяцікласнік гімназіі г. Лагойска. Разам з ім годна паказалі сябе на розных этапах выпрабавання гімназіст Дзмітрый Мельнічэнка, вучні трэцяй школы райцэнтра Павел Кашэўскі і Дзмітрый Кручкоў, першай — Дзмітрый Гілевіч і Данііл Шаўчэня.

Падрыхтоўкай школьнікаў да абласнога конкурсу займаліся Настаўнікі Алена Макуцэвіч і Юрый Латош.

Дыплом І ступені быў уручаны камандзе Барысаўскага раёна, якая прыме ўдзел у наступным этапе.


Алена Масцерава.