Новости
Лагайчане пабывалі на Дне беларускага пісьменства ў Лідзе
главное
6 часа(-ов) назад
2
4

Сваімі ўражаннямі падзялілася народны майстар па лозапляценні Алена ГУРЭЦКАЯ:

-- Я прадстаўляла філіял музея Янкі Купалы “Акопы”. Сярод маіх работ цэнтральнымі былі фігуры галоўных герояў паэмы песняра “Яна і Я”. Напісаны ў 1913 годзе, гэты твор лічыцца светлым гімнам чалавечай працы, кахання, прыгажосці навакольнага свету.

Давялося распавядаць не толькі пра гэты, але і пра іншыя творы тым, каго цікавіла творчаць класіка. Прыемна, что сярод наведвальнікаў нашай літаратурнай гасцёўні было шмат дзяцей. Я расказвала ім пра наш музей.

Вельмі цікава прайшла акцыя “Чытаем Купалу разам”.

Як высвятлілася, у Лідзе ёсць бібліятэка імя Янкі Купалы. На ёй -- прыгожы мурал, на якім паэт адлюстраваны на прыродзе, а на заднім фоне можна -- сялянскія хаты, у якіх жылі галоўныя героі яго паэтычных радкоў – простыя, але такія мудрыя вяскоўцы.

Цікавасць наведвальнікаў выклікалі і мае работы з лазы. Знайшлося нямала жадаючых паўдзельнічаць у прапанаваным майстар-класе.

У мяне склалася ўражанне таго, што на свяце не было выпадковых людзей. Усе імкнуліся атрымаць як мага больш інфармацыі пра гісторыю Бацькаўшчыны, у тым і ліку пра тую яе старонку, якая адлюстроўвае падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Нездарма тэме 80-годдзя Перамогі ўдзялялася асаблівая ўвага.

На вуліцы мітрапаліта Філарэта праходзіў фестываль кнігі і прэсы, дзе былі прэзентацыі новых выданняў, сустрэчы з аўтарамі.

Тут таксама працаваў і “горад майстроў”.

Асаблівасцю свята стало тое, што разам з данінай павагі да вядомых беларускіх аўтараў шырока гучала слова маладых творцаў, падводзіліся вынікі конкурсаў.

Адным словам, Дзень беларускага пісьменства ў чарговы раз пацвердзіў, якую багатую гістарычную і культурную спадчыну мы маем і як прымнажаем яе для нашчадкаў.

Запісала Валянціна КОРЗУН.