Новости
Афіша культурных падзей на май
Канцэрты выхаднога дня і выставы.
главное
11 часа(-ов) назад
2
4

Дзень працы можна адзначыць на канцэрце ўзорнай эстраднай студыі «Млечны шлях», артысты якой выступіць 1 мая ў Лагойскім цэнтры культуры ў 15.00.

Тут жа 17 мая ў 12.00 пройдзе паказ выпускнога спектакля «Чучело» 7-га тэатральнага класа Лагойскай дзіцячай школы мастацтваў.

У Плешчаніцкай дзіцячай школе мастацтваў з 1 па 10 мая будзе праходзіць выстава юных мастакоў «Ніхто не забыты. Нішто не забыта».

Канцэрт-фестываль вучняў і настаўнікаў класа народна-струнных інструментаў адбудзецца тут 17 мая ў 11.00, а праз тыдзень, 24 мая, у той жа час выступяць вучні класа фартэпіяна.

У перадапошні дзень мая ў 17.00 школа мастацтваў гарадскога пасёлка дасць справаздачны канцэрт «В сиянии музыки и красок».

Да 11 мая праходзіць выстава пераможцаў ІІІ Міжнароднага адкрытага фестываля-выставы дзіцячай творчасці «Свет, у якім я жыву» ў мастацкай галерэі Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці па адрасе: г. Мінск, вул. Гікала, 4. Сярод выстаўленых 44 работ ёсць і карціны юных мастакоў з нашага раёна.

У Лагойскай дзіцячай школе мастацтваў 7 мая ў 17.30 адбудзецца канцэрт народнага ансамбля народнай музыкі «Лагожа», прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Вучні і настаўнікі школы дадуць канцэрты выхаднога дня 3 мая ў 10.00 і 10 мая ў 10.30 у скверы каля грыль-бара «Улітка». А 10 мая з канцэртам «Озорные струны» выступяць у сацыяльным пансіянаце «Надзейны бераг».

У школе мастацтваў райцэнтра 22 мая арганізуюць дзень адчыненых дзвярэй (канцэрты ў 10.00 і ў 15.00, кансультацыі для паступаючых), а 24, 29, 30 і 31 мая пройдуць уступныя экзамены на тэатральны, музычыны, харэаграфічны напрамкі.

Майстар-клас па выцінанцы і вырабах з саломкі пройдзе ў Лагойскім гісторыка-краязнаўчым музеі імя К. і Я. Тышкевічаў 3 мая ў 11.00, а ў 15.00 патрыятычная акцыя з удзелам членаў клуба «Патрыёт» адбудзецца ва ўрочышчы Іванаўшчына.

Літаратурна-музычная сустрэча «Мой прадзед – мой гонар» пройдзе ў музеі 7 мая ў 11.00. У сярэдзіне месяца тут пачне працу выстава мастака Аляксея Ліпскага.

На шоў казачай песні і танца «Маме падабаецца!» запрашае  Плешчаніцкі цэнтр культуры 17 мая ў 16.00.

Падрыхтавала Алена Масцерава.