У пачатку мая завершыцца першы этап рамонту ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе «Лагойск». Ужо гатовы памяшканні адміністрацыйнай часткі будынка, і неўзабаве будзе скончана абнаўленне душавых для мужчын.
Тут палажылі новую плітку на сценах і падлозе, абсталявалі падвясную столю з новым асвятленнем, новыя кабінкі, замянілі сантэхнічнае абсталяванне і ўдасканалілі сістэму сцёку вады.
Засталіся нязначныя дэталі, і ўжо ў пачатку мая плануецца адкрыць душавыя для наведвальнікаў.
Як расказаў дырэктар цэнтра Аляксей Судніковіч, падзел на «мужчынскія» і «жаночыя» дні для наведвання басейна застанецца па-ранейшаму, бо такі ж аб’ём работ чакаецца і ў жаночых душавых.
Пры наяўнасці фінансавання плануецца таксама правесці рамонт у распранальнях і іншых памяшканнях спартыўна-аздараўленчай установы.
Алена Масцерава.