Новости
23.04 В стране и мире
Бацькоўскі (Не)сход прайшоў на "Амкадоры"
Абмяркоўвалі актуальныя тэмы
главное
22 часа(-ов) назад
2
4

Работнікі ТАА "Амкадор-Лясмаш" прынялі ўдзел у незвычайным міжведамасным мерапрыемстве "Родительское НЕсобрание: о самом главном". Сустрэча прайшла на заводзе з удзелам педагогаў першай і трэцяй школ райцэнтра, прадстаўнікоў раённых аддзелаў па ўнутраных справах і надзвычайных сітуацыях.

Тэмай для абмеркавання сталі бяспека і супрацьдзеянне гвалту. Перад бацькамі выступілі псіхолагі, спецыялісты сілавых ведамстваў, якія ў даступнай форме даносілі важную інфармацыю, яскравыя прыклады, а таксама спосабы дыягностыкі і вырашэння тых ці іншых праблем у дзяцей.

Лагайчане атрымалі буклеты па правілах бяспекі ад выратавальнікаў і парады псіхолагаў, як распазнаць праявы гвалту ў адносінах да дзіцяці і не дапусціць гэтага.

Бацькі мелі магчымасць задаць спецыялістам пытанні па тэме сустрэчы.

Алена Масцерава. Фота Наталлі Пляшкевіч.