Новости
23.04 В стране и мире
Зборная дзяўчат нашага раёна выйшла ў фінал абласных спаборніцтваў «Скураны мяч»
главное
5 часа(-ов) назад
2
4

У чацвер, 24 красавіка, на стадыёне ў Лагойскім парку прайшлі апошнія адборачныя гульні абласнога этапу спаборніцтваў па футболе «Скураны мяч» на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Калі папярэднія тры дні не прынеслі поспеху хлопчыкам з нашага раёна, то дзяўчаты парадавалі выхадам у фінал.

Зборная дзяўчат 2014–2016 гадоў нараджэння, якая пераважна складаецца з астрошыцкіх школьніц, атрымала дзве перамогі над камандамі з Мядзеля і Вілейкі. Такі добры вынік даў вучаніцам права змагацца ў фінале абласных спаборніцтваў, якія пройдуць у маі.

У мінулым годзе нашы дзяўчаты занялі 4-е месца, і ў іх ёсць усе шанцы палепшыць свой вынік сёлета. Жадаем школьніцам новых перамог!

Алена Масцерава.