У панядзелак 21 красавіка пачаўся абласны этап спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па футболе «Скураны мяч» на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. У парку на стадыёне кожны дзень змагаюцца каманды з Лагойска, Валожына, Мядзеля і Вілейкі. Пераможца гэтай групы выйдзе ў фінал.
У першы дзень за месцы на п’едэстале змагаліся хлопчыкі 9-10 гадоў, перамаглі валожынцы.
У аўторак зноў на працягу дня лідзіравала зборная Валожына, якая ў выніку заняла 1-е месца ва ўзроставай групе 11-12 гадоў.
Наш раён 22 красавіка прадстаўлялі вучні СШ № 1 г. Лагойска. На футбольным полі працавалі суддзі Георгій Ванзонак і Іван Васілёнак.
Як расказаў інструктар-метадыст ФАЦ «Лагойск» Дзмітрый Вашкевіч, у сераду за Лагойскі раён выступяць юныя футбалісты Плешчаніцкай СШ № 2, у чацвер – дзяўчаты з Астрошыц. На стадыён запрашаюцца балельшчыкі, каб падтрымаць нашых ігракоў.
Алена Масцерава.