Новости
Раённы этап рэспубліканскіх спаборніцтваў «Скураны мяч» праходзіць у Лагойску
главное
2 дня(-ей) назад
2
4

На стадыёне ў лагойскім парку 14 красавіка стартаваў раённы этап рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па футболе «Скураны мяч».

На працягу трох дзён дзяўчынкі і хлопчыкі розных узроставых груп будуць змагацца за права выйсці ў абласны тур, які з наступнага панядзелка пачнецца таксама ў Лагойску.

У першы дзень раённых спаборніцтваў на полі сустрэліся вучні 2011-2012 гадоў нараджэння з 10 каманд: з Кораня, Акалова, Калачэй, гімназіі, Лагойскіх СШ № 3 і СШ № 3, Плешчаніцкай СШ № 2, а таксама зборныя Гасцілавіч-Косіна, Лагазы-Гайны і Крайска-Завішына.

Галоўны суддзя спаборніцтваў – Аляксей Судніковіч.

Алена Масцерава.