Новости
Дзеці з Лагойскага раёна сталі пераможцамі абласнога конкурсу "CreaScratch"
главное
2 дня(-ей) назад
2
4

Вучань 8 класа Астрошыцкай школы Сцяпан Жураўлёў атрымаў дыплом І ступені ў намінацыі "Інтэрактыўная гульня", распрацаваўшы матэматычны трэнажор для вучняў пачатковых класаў. 

Ілья Германаў, які вучыцца ў 4 класе сярэдняй школы N 3 г. Лагойска, удзельнічаў у намінацыі "Сюжэтная навела на Scratch" для 5-8 класаў. Нягледзячы на юны ўзрост, ён таксама стаў пераможцам у сваёй намінацыі, заняўшы першае месца.

Віншуем вучняў, бацькоў, якія іх падтрымлівалі, і, вядома ж, настаўнікаў Ксенію Іванчыкаву і Алесю Міхневіч з такімі бліскучымі вынікамі.

Алена Масцерава.