Новости
Што за будаўніцтва пачалося ў раёне гаражоў на Завадской? Адказваем на пытанне чытачоў
главное
2 дня(-ей) назад
2
4

У рэдакцыю газеты «Родны край» паступіла пытанне ад нашых падпісчыкаў: ці праўда, што паміж двума гаражнымі кааператывамі на ул. Завадской будуюцца новыя гаражы?

Адказ нам далі ва ўпраўленні архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Лагойскага райвыканкама.

– У мінулым годзе з аўкцыёна быў рэалізаваны ўчастак па уліцы Завадской для будаўніцтва станцыі тэхнічнага абслугоўвання з аўтамыйкамі самаабслугоўвання, – расказаў начальнік упраўлення Уладзіслаў Гаруновіч. – Пераможца аўкцыёна распрацаваў праектную дакументацыю і, прайшоўшы неабходныя ўзгадненні, прыступіў да рэалізацыі дадзенага праекта.

Прадстаўнікі індывідуальнага прадпрымальніка, які займаецца будаўніцтвам новай СТА, паведамілі, што прыкладны тэрмін здачы аб’екта запланаваны на жнівень. На ўчастку 0,5 га з’явіцца сучаснае абсталяванне для тэхнічнага абслугоўвання аўтамабіляў з шынамантажом і шэсць боксаў аўтамыйкі самаабслугоўвання.

На дадзены момант ідзе падрыхтоўка пляцоўкі, да якой у хуткім часе падвядуць неабходныя камунікацыі. Усе этапы ўзвядзення аб’екта будуць праходзяць з прыцягненнем профільных субпадрадных арганізацый.

Алена Масцерава, «РК».