Новости
Практыкумы, майстар-класы, дзелавыя гульні: на Лагойшчыне праходзіць педмарафон
главное
2 дня(-ей) назад
2
4

З 7 па 12 красавіка ў Мінскай вобласці праходзіць XIV педагагічны марафон кіраўнікоў і спецыялістаў адукацыі на тэму «Выхоўваючы, адукоўваючы, развіваючы – фарміруем будучае». Да яго актыўна далучыўся і Лагойскі раён, дзе кожны дзень праходзяць цікавыя тэматычныя мерапрыемствы, падчас якіх лепшыя педагогі паказваюць свае аўтарскія праекты, дзеляцца спосабамі рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу падчас выкладання розных прадметаў.

Так, 7 красавіка ў рамках «Дня педагагічнага работніка ўстановы дашкольнай адукацыі» выхавальнікі сабраліся на базе Лагойскага дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці «Лясная казка», дзе ўдзельнічалі ў педагагічнай майстэрні. Падчас яе разглядаліся прынцыпы арганізацыі развіваючага прадметна-прасторавага асяроддзя, у якім найбольш эфектыўна можна рэалізоўваць задачы працоўнага выхавання дашкольнікаў.

У Плешчаніцкай СШ № 2 у панядзелак праходзіў Дзень школьнага бібліятэкара, на якім разглядаліся інтэрактыўныя формы і метады работы школьнай бібліятэкі. А ў сераду маладых педагогаў раёна, якія прыехалі ў гэту школу, чакалі майстар-клас і дзелавая гульня на тэму выхавання, падчас якіх вырашаліся разнастайныя педагагічныя сітуацыі.

У Гімназіі г. Лагойска збіраліся кіраўнікі школьных музеяў, у Лагойскім раённым сацыяльна-педагагічным цэнтры – псіхолагі і сацыяльныя педагогі.

Дні прадметніка, спецыяльнай адукацыі, вытворчага навучання, кіраўніка ўстановы адукацыі і іншыя праходзілі на сустрэчах у розных школах,  дзе абмяркоўваліся важныя пытанні навучання і выхавання.

Завяршыцца педагагічны марафон у суботуДнямі класнага кіраўніка ў Астрошыцкай СШ, кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні і педагога дадатковай адукацыі ў Цэнтры дзіцячай творчасці Лагойскага раёна.

Алена Масцерава.