Новости
Музыка, якая яднае, гучала у́ Дзень народнага адзінства у́ Лагойску
главное
65 дня(-ей) назад
2
4

Землякоў парадаваў сваёй творчасцю калектыў настаўнікаў і вучняў дзіцячай школы мастацтваў. У іх выкананні гучылі творы, якія кранаюць душу меладычнасцю, непаўторнымі гукамі народных інструментаў. 

Адкрыў канцэрт народны ансамбль народнай музыкі “Лагожа”, які лічыцца візітнай карткай гэтай установы і паспяхова прадстаўляе Лагойшчыну на розных конкурсах. 

Мілана Лейчанка і дуэт акардыяністаў прадэманстравалі выдатнае валоданне гэтым інструментам. Поўнасцю апраўдвае сваю назву трыа “Натхненне”. 

Вельмі арганічна выглядаў ансамбль “Акорд”. Не шкадавалі слухачы апладысментаў і юнаму саксафаністу Марату Хадасевічу. 

Нікога не пакінулі абыякавымі ўдзельніцы ўзорнага калектыву “Валошкі”, якія выконваюць фальклорныя творы. 

Яскравую кропку паставіў у канцэрце ўсё той жа таленавіты калектыў “Лагожа”. Яго ўдзельнік Андрэй Сцяпанаў не толькі падкупіў усіх умелай ігрой на розных народных інструментах, але і шчырым выкананнем песні “Каб любіць Беларусь нашу мілую”.

Выступленне закончылася. Яно падарыла добры настрой і выклікала вось якія думкі. Толькі ў той краіне, якая клапоціцца у́ тым ліку і пра культурнае жыццё, кожны яе грамадзянін мае магчымасць не проста дакранацца да гэтага багацця, але і ўдзельнічаць у яго узбагачэнні. 

Важна і тое, што культурная спадчына перадаецца з пакалення ў пакаленне. А нашы дзеці з павагай ставяцца да народных вытокаў і традыцый. Сваю прыхільнасць да іх яны выказваюць не толькі ў музыцы, але і ў выяўленчым мастацтве. У гэтым можна было ўпэўніцца, разглядаючы малюнкі Эвеліны Абмёткі, Алёны Багайчук, Паўла Насевіча і Міхаіла Труханаўца, выстаўленыя ў холе Цэнтра культуры. На іх адлюстравана прыгажосць роднага краю, у якім праходзіць іх шчаслівае дзяцінства. І гэта таксама заваёва той падзеі, дзень якой адзначыла сёння наша Беларусь.

Валянціна КОРЗУН.