Новости
Свята вёскі прайшло ў Дзераўно
главное
101 дня(-ей) назад
2
4

Свята гэтай вёскі, што знаходзіцца ў Крайскім сельсавеце, адзначылі ў суботу. На яго сабраліся не толькі пастаянныя жыхары, але і тыя, хто прыязджае сюды на лета.

Так, у родныя мясціны вярнуліся Таіса і Сяргей Бахары, Тамара Акуліч, Раіса Саковіч, Сафія Бяляева і Надзея Васілёнак. Дарэчы, апошнія дзве жанчыны – актывісткі, іх намаганнямі было шмат чаго зроблена ў вёсцы. Разам з імі клапоціцца пра дабрабыт землякоў Любоў Карабань, для якой, нягледзячы на тое, што нарадзілася жанчына далёка ад Беларусі, Дзераўно стала другой радзімай.

Звяртаючыся да ўсіх жыхароў вёскі, старшыня сельвыканкама Вольга Анкуда адзначыла ўтульнаясь і прыгажосць гэтых мясціны, дагледжанасць двароў і вуліц. Вольга Міхайлаўна падзяквала вяскоўцам за іх неабыякавасць, за самаадданую працу на роднай зямлі.

Падарункі былі ўручаны старанным работнікам сельскай і лясной гаспадаркі. Сярод іх -- аператары машыннага даення Ніна Савіцкая, Галіна Бахар і Вікторыя Молчан, слесар Анатоль Савіцкі, Марыя Крэнь, якая працавалана збожжаскладзе. Шмат гадоў прсвяціла сельскай гаспадарцы Зінаіда Аністраценка, а лясной – Марк Шумскі.

Вадзіцелем у мясцовым калгасе працаваў і самы старэйшы жыхар Дзераўно Міхаіл Шняк. На жаль, Міхаіл Арцёмавіч па стане здароўя не змог прысутнічаць на свяце. Цёплыя пажаданні доўгіх гадоў жыцця ад аднавяскоўцаў і сельвыканкама, а таксама падарунак яму перадала дачка Ала.

Міхаіл Шняк – адзін з васемнадцаці жыхароў Дзераўно, якіх у гады Вялікай Айчыннай вайны гітлераўцы вывезлі ў Нямеччыну. А саму вёску – 25 яе двароў – спалілі. Да таго ж на франтах ззагінулі 15 дзераўнянцаў, яшчэ 8 – у партызанах. Схіліць галовы ў знак памяці і пашаны запрасілі ўдзельнікаў мерапрыемства вядучыя.

І тым не менш, свята – ёсць свята. Цёплыя словы віншаванняў гучалі ўсё часцей і больш.

У дзень, калі ладзілася мерапрыемства, 54-ю гадавіну сумеснага жыцця адзначылі Анатоль і Ніна Савіцкія. Яны працавалі ў гаспадарцы, выгадавалі дзяцей і цяпер падтрымліваюць адзін аднаго і з’яўляюцца прыкладам для маладых сем’яў.

Пра тое, што ў Дзераўно жывуць дбайныя гаспадары, сведчыць і той факт, што лепшай сядзібай раёна сёлета была прызнана менавіта сядзіба Аляксандра і Марыны Савіцкіх. За падарункам ад сельвыканкама разам з матуляй Марынай Леанідаўнай выйшаў сынок Вадзім.

І яшчэ шмат і шмат было добрых слоў і падарункаў.

Дарэчы, да свята і самі вяскоўцы добра падрыхтаваліся: зрабілі выставу вырабаў дэкаратыўна-пркладной творчасці, напяклі прысмакаў і вялікі прыгожы каравай. Як сімвал дабрабыту і яднання стараста вёскі Ніна Савіцкая абнесла яго па крузе, каб кожны жыхар Дзераўно мог пакаштаваць і тым самым далучыцца да агульнага свята.

Артысты Крайскага і Задор’еўскага сельскіх клубаў не шкадавалі сваёй творчасці для вяскоўцаў. А тыя, у сваю чаргу, не шкадавалі ног для танцаў і далоняў для апладысментаў.

Падрыхтавала Ірына Станкевіч.