Новости
Тэмпы жніва павялічваюцца
главное
121 дня(-ей) назад
2
4

Асноўнай культурай, з якой прыходзіцца мець справу хлебаробам, з’яўляецца азімы рапс. На ранак 24 ліпеня ён быў убраны з плошчы, якая складае 57 %. Працаўнікі ААТ “Нястанавічы-Агра” і СК “Лагойскі” выйшлі на фінішную прамую. Тут ураджайнасць склала адпаведна 32 і 30 ц/га.

А першыя гектары ў ААТ “Азярыцкі-Агра” далі па 35 ц.

Другім па тэмпах уборкі стала азімае жыта, якое ўбрана з плошчы ў 35 %.

Ураджай гэтых культур ідзе на продаж дзяржаве і засыпаецца ў засекі сельгаспрадпрыемстваў.

На тых участках, дзе зерне гатова да ўборкі, абмалочваюцца каласы азімых пшаніцы і трыцікале.

Разам з такой адказнай кампаніяй у гаспадарках працягваецца нарыхтоўка кармоў. Па стане на 23 ліпеня аграрыі мелі ў сярэднім па 11,24 ц к.ад. на ўмоўную галаву жывёлы. Вышэй за гэтую лічбу аказаліся паказчыкі ў “Астрошыцах”,  “СНБ –Агра”, “Нястанавічы-Агра”.  

 Акрамя таго ў гаспадарках рыхтуюць глебу пад сяўбу азімага рапса.

Валянціна КОРЗУН.