У сераду, 30 жнiўня, удзельнікі экспедыцыі перададуць Благадатны Агонь ад Гроба Гасподняга ў храм Раства Прасвятой Багародзіцы МК “Хатынь”, храм Раства Прасвятой Багародзіцы в. Янушкавічы.
У 19.30 адбудзецца мітынг-сустрэча ўдзельнікаў экспедыцыі “Дарога да Святыняў” на плошчы каля Плешчаніцкага сельвыканкама. Затым адбудзецца хрэсны ход да храма св. ап. Пятра і Паўла, малебен, перадача Благадатнага Агню на свечкі прыхаджан.
У 20.15 пачнецца духоўна-асветніцкая канферэнцыя “Дарога да Святыняў”: Лагойскі раён” і канцэрт удзельнікаў экспедыцыі у Плешчаніцкім 2-ім раённым цэнтры культуры.
Фота з архіва рэдакцыі.