Новости
Сёння адзначаюць Мядовы Спас
главное
465 дня(-ей) назад
2
4

Ён прыпадае на 14 жніўня, калі праваслаўная царква ўзгадвае такую падзею, як вынясенне дрэў Слаўнага і Жыватворнага Крыжа Гасподняга і святых пакутнікаў Макавеяў, якія пацярпелі за веру ў далёкім 166 годзе да Ражджаства Хрыстовага. Таму дзень гэты называюць яшчэ і Макавеем.

У даўнія часы ў гэты месяц распачыналіся розныя хваробы, таму з царскай скарбніцы ў Канстанцінопалі выносілі слаўнае дрэва Крыжа і ўсталёўвалі на дарогах і вуліцах для асвячэння месцаў і прадухілення эпідэмій.

У нашых храмах адбываецца пакланенне Крыжу па чыне Кражапаклоннай нядзелі Вялікага посту. У гэты дзень пачынаецца Успенскі пост, а таксама адбываецца малое асвячэнне вады.

Гэта першы з трох жнівеньскіх Спасаў. Разам з вадой вернікі асвячаюць мёд новага збору, насенне і карані гародніны.

Падрыхтавала Валянціна КОРЗУН.

Фота аўтара.