Новости
Лагайчане прынялі ўдзел у рэспубліканскім фестывалі народнай творчасці
главное
2404 дня(-ей) назад
2
4

У мінулыя выхадныя ў Смалявічах прайшоў рэспубліканскі фестываль народнай творчасці "Не старэюць душой ветэраны», які традыцыйна прымеркаваны да Дня Перамогі.  На працягу некалькіх гадзін сцэна гарадскога Дома культуры стала галоўнай пляцоўкай, на якой выступалі лепшыя творчыя калектывы сталічнага рэгіёна. Сярод мноства ўдзельнікаў апынуліся і нашы землякі – фальклорны ансамбль народна-бытавога танца «Суботка» і народны ансамбль народнай песні «Лагойская жывіца», якія прыехалі са сваімі кіраўнікамі – Наталляй Гушчынай і Уладзімірам Мірончыкам.

Самадзейныя артысты выконвалі народныя песні і танцы, дэкламавалі лірычныя творы.Лагайчане выканалі  харэаграфічны нумар пад жывое музычнае суправаджэнне «Ой, калі ж той вечар».

Згодна з рэгламентам, журы на свяце не было, арганізатары і ганаровыя госці сядзелі ў зале як гледачы, таму прызавыя месцы не размяркоўвалі. Затое кожны калектыў быў удастоены дыплома і ўзнагароджаны каштоўным падарункам.

А ў фае разгарнулася выстава народных самадзейных умельцаў вобласці. Завяршылася мерапрыемства ўскладаннем кветак да падножжа Кургана Славы.

Валянціна Меняйла.