Новости
У Лагойскай бібліятэцы падрыхтавана прэзентацыя да дня нараджэння Ніла Гілевіча
главное
784 дня(-ей) назад
2
4

А на днях бібліятэкары Іна Канашэвіч і Ірына Гнецько правялі ўрок па творчасці паэта для ваеннаслужачых в/ч 30151. Салдаты адкрылі для сябе новыя старонкі біяграфіі Ніла Сымонавіча. Работнікі бабліятэка расказалі абаронцам Радзімы пра яго бацькоў, сваякоў, якія жылі на Лагойшчыне. Таксама яны нагадалі хлопцам той факт, што Ніл Гілевіч нарадзіўся 30 верасня ў 1931 годзе ў в. Слабада Лагойскага раёна. Менавіта там прашло яго дзяцінства і там будучы паэт перажыў фашысцкую акупацыю.

Лекцыя бібліятэкараў суправаждалася адпаведнымі слайдамі.

Хлопцы так зацікавіліся творчасцю паэта, што сталі чытаць яго творы прама ў памяшканні. Вось ты, які найбольш іх захапіў:

Я — беларус, я нарадзiўся
На гэтай казачнай зямлi,
Дзе мiж лясоў i пушчаў дзiкiх
Адвеку прашчуры жылi.

Я — беларус, я ганаруся,
Што маю гэтае iмя:
Аб добрай славе Беларусi
У свеце знаюць нездарма!

Я — беларус, i я шчаслiвы,
Што мацi мову мне дала,
Што родных песень пералiвы
I зблiзку чую, i здаля.

Я — беларус, i хоць сягоння
Яшчэ малы, але скажу:
Я родам з племя непакорных
I прад бядой не задрыжу!..

Напрыканцы ваеннаслужачыя запісаліся ў бібліятэку. Цяпер салдаты пачнуць адкрываць для себя цудоўны мір мастацкай літаратуры. І вельмі сімвалічна, што на гэта рашэнне паўплывала творчасць Ніла Гілевіча.

Аляксандр Клімавец.