Новости
У галерэі ў Лагойску можна набыць падарункі ручной работы
главное
1020 дня(-ей) назад
2
4

Выстава-продаж сувеніраў ручной работы «Цудоўны настрой» нядаўна адкрылася ў мастацкай галерэі Сяргея Давідовіча. Яна будзе працаваць да 10 сакавіка.

Тут прапануюць лагайчанам і гасцям горада арыгінальныя падарункі на 23 лютага, 8 Сакавіка і іншыя ўрачыстасці. Аўтарамі сувеніраў з’яўляюцца майстры, якія працуюць у самых розных тэхніках.

Тут можна знайсці пернікі ў форме зорак і інструментаў для віншавання мужчын ад Святланы Матэцкай, духмяную гарбату і варэнне з травамі ад Марыны Калініч, драўляныя прадметы інтэр’еру Уладзіміра Крашаніннікава і Святаслава Няхайчыка, цікавыя керамічныя вырабы, якія падрыхтавалі работнікі раённага Дома рамёстваў.

Аўтарскія ўпрыгажэнні, вязаныя цацкі, тэкстыльныя вырабы дэкаратыўнага і гаспадарчага прызначэння, магніты, карціны, сумкі-шоперы, утульныя карункавыя шалі – падарункі на любы густ і кошт. Таму, калі яшчэ вы не вырашылі, як павіншаваць сваіх родных і сяброў, магчыма, выстава ў галерэі вам у гэтым дапаможа.

Алена Масцерава.