Сёння, 14 студзеня, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях разаслала грамадзянам смс-паведамленні з заклікам быць уважлівымі і асцярожнымі з прычыны значнага ўзмацнення ветру.
І сапраўды, на сайце «Белгідрамета» размешчана папярэджанне пра небяспечную штармавую з’яву, калі ўдзень у многіх раёнах рэспублікі чакаецца ўзмацненне заходняга і паўночна-заходняга ветру парывамі да 25 – 27 метраў за секунду. З-за яго, нягледзячы на плюсавую тэмпературу, на вуліцы холадна і некамфортна.
Таксама сіноптыкі прагназуюць на працягу ўсяго дня дождж і мокры снег.
Ветранае надвор’е з ападкамі захаваецца і ў суботу, калі тэмпература паветра будзе вагацца ў раёне нуля градусаў. Столькі ж удзень абяцаюць і ў нядзелю, але вецер стане цішэйшы.
Пачатак тыдня хутчэй за ўсё будзе снежным з тэмпературай паветра -4 +2о С.
Алена Масцерава.