У нядзелю, 9 студзеня, у Лагойскім РЦК адбудзецца калядна-забаўляльная праграма «Калядная зорка». Яе арганізуюць Брацтва Трох Віленскіх мучанікаў сумесна з нядзельнай школай Лагойскага храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца і Брацтвам Святога апостала Іаана Багаслова (Свята-Духаў кафедральны сабор, г. Мінск).
Як зазначаюць арганізатары, лагайчан і гасцей горада, якія завітаюць на свята, чакае цікавая, насычаная праграма. У ёй: аніматарскае шоу, выступленне маладзёжнага тэатра Іаана Багаслова, батлейка, выступленне дзіцячых калектываў.
Пачнецца праграма ў 13.00. Уваход вольны.
Алена Масцерава.