На сайце Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі праходзіць анлайн- галасаванне за ўдзельнікаў конкурсу «Вучань года». Ад кожнага раёна цэнтральнага рэгіёна прадстаўлена адразу па некалькі кандыдатур, інфармацыю пра кожную з іх можна знайсці на сайце МАІРА.
Ад Лагойскага раёна ў конкурсе ўдзельнічаюць 4 вучні. З іх дасягненнямі можна пазнаёміцца пры дапамозе рэзюмэ і відэавізітак па спасылцы.
Вучаніца 5 «А» класа СШ № 1 г. Лагойска Мілана Паляковіч – дыпламанат, лаўрэат І ступені Міжнароднага форуму дзіцячай творчасці «Экалогія душы», дыпламант Міжнароднага конкурсу жывапісу і графікі «На сваёй зямлі», прызёр XVII Міжнароднага конкурсу малюнкаў «Пушкін вачыма дзяцей», удзельніца навукова-даследчыцкіх канферэнцый і г. д.
Пяцікласнік Астрошыцкай школы Вячаслаў Ісачанка мае шмат дасягненняў у праграмаванні і робататэхніцы. Напрыклад, ён з’яўляецца пераможцам абласнога конкурсу па робататэхніцы «Дарога ў будучыню», Міжнароднага конкурсу па камандным стварэнні гульняў GameDevJunior, Усерасійскага анлайн-конкурсу па робататэхніцы «Касмічныя далі», прызёрам Каляднага турніру па праграмаванні і робататэхніцы г. Лагойска, удзельнікам сусветнага фіналу анлайн-конкурсу MatataWorrld robotics Competition.
Вучаніца 8 «Б» класа Плешчаніцкай СШ № 2 Паліна Пекарт – старшыня савета дружыны піянерскай арганізацыі, пераможца раённага этапу рэспубліканскага конкурсу «Жывая класіка», абласнога конкурсу на лепшую відэавізітку і буклет адукацыйных экскурсійных маршрутаў, дыпламант рэспубліканскага фестывалю-конкурсу дзіцячай журналістыкі «Старт».
Вучаніца 10 класа Плешчаніцкай СШ № 1 Лізавета Дзямешка з’яўляецца старшынёй вучнёўскага самакіравання, прызёрам конкурсу «Падарожжа мпа малой Радзіме». Дзяўчына займаецца краязнаўчай дзейнасцю, мае лідарскія якасці характару, актыўна ўдзельнічае ў грамадскім жыцці школы.
Прагаласаваць за нашых таленавітых вучняў можна тут.
Галасаванне завершыцца 12 студзеня.
Алена Масцерава.