Ужо ў пяты раз вучні СШ № 1 г. Лагойска правялі ў райцэнтры навагоднюю акцыю «100 добрых ёлачак». Некалькі груп школьнікаў адправіліся 18 снежня па розных маршрутах Лагойска і ўручылі жыхарам і гасцям горада сувеніры ў выглядзе галоўных сімвалаў свята.
Да гэтага з пачатку месяца вучні 5 – 11 класаў разам з педагогамі працавалі над вырабам прыемных падарункаў. У выніку выйшла нашмат больш, чым сто, ёлачак, а значыць – і болей усмешак, добрага настрою, пазітыву і ў тых, хто іх дарыў, і ў тых, хто іх атрымліваў.
Юбілейная навагодняя школьная акцыя прайшла ў рамках 6-га школьнага дня і рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці».
Алена Масцерава.