Новости
Галоўны ўрач Лагойскай бальніцы ўзнагароджаны медалём «Заслужаны міратворац»
главное
1074 дня(-ей) назад
2
4

Галоўны ўрач Лагойскай цэнтральнай раённай бальніцы Юрый Будзько атрымаў залаты медаль «Заслужаны міратворац». Пачэсную ўзнагароду ўручыў яму старшыня праўлення ГА «Беларускі фонд міру» Максім Місько.

– Год назад наша грамадскага арганізацыя пачала праводзіць акцыю «Паклон вам нізкі, нашы дактары», якая доўжыцца да гэтага часу, – расказаў Максім Уладзіміравіч. – Яна накіравана на тое, каб выказаць словы падзякі менавіта медыцынскім работнікам. Падчас першай хвалі каранавіруса мы пачалі дапамагаць непасрэдна ўстановам аховы здароўя, а потым зразумелі, што трэба абавязкова ўшанаваць дактароў. Мы аб’ехалі каля 200 бальніц, дзе былі адкрыты кавідныя аддзяленні, і ўручылі грамадскія ўзнагароды, а таксама невялікую матэрыяльную падтрымку ад Фонда міру спецыялістам.

А ў Лагойску ў рамках акцыі «Паклон вам нізкі, нашы дактары» старшыня праўлення ўручыў Юрыю Будзько вышэйшую ўзнагароду Беларускага фонду міру – залаты медаль «Заслужаны міратворац».

– Яна ўручаецца за асаблівыя заслугі ў міратворчай справе, рэалізацыі гуманітарных праектаў, – адзначыў Максім Місько. – Мы лічым, што нашы  ўрачы знаходзяцца на перадавой. Гэта тыя людзі, якія сёння здзяйсняюць свой грамадзянскі подзвіг. Таму хто, як ні яны, заслугоўваюць звання міратворцаў.

Алена Масцерава.