Новости
Сёння Міжнародны дзень мастака. Знаёмім з перамогамі лагойскіх вучняў
главное
1079 дня(-ей) назад
2
4

У сербскім горадзе Вяліка-Плана з 30 кастрычніка па 30 лістапада праходзіла выстава «Дай мне крылы. Адзін круг». На ёй былі прадстаўлены працы пераможцаў конкурсу работ малога фармату (15х15 см), у якім сёлета прымалі ўдзел дзеці розных ўзростаў з 35 краін свету.

Сярод іх і мае вучні, юныя лагайчане, якія сваімі творамі звяртаюць ўвагу на наш маленькі беларускі горад: Кацярына Вашкевіч, Анастасія Шостак, Надзея Жук, Сафія Пількевіч, Вікторыя Падзерачова, Іван Раднёнак, Карына Бародзіч, Мілана Паляковіч, Кацярына Салодкая, Стэфанія Сталярова, Мацвей Шчэрба, Паліна Галушка.

 

Тэмай гэтага года былі птушкі, папярэдняга – насякомыя. Праца ў такім фармаце – вельмі цікавы вопыт для вучняў і настаўніка. Малюнкі былі выкананы з выкарыстаннем розных тэхнік і прыёмаў.

 

 

Па выніках 31 Міжнароднага конкурсу дзіцячага выяўленчага мастацтва «Я бачу свет: свет Сусвету», які праводзіўся ў Расіі, лаўрэатамі сталі Фёдар Васілевіч з працай «Я думаў, што Гагарын беларус…», Герман Якубчык – «Біёніка», Дзяніс Прахоцкі – «Вынаходнікі». Конкурс і выстава былі прымеркаваны да 60-годдзя палёту чалавека ў космас.

У рамках XXVIII Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі 15 – 17 лістапада адбыўся IX Міжнародны вочны конкурс педагагічных праектаў педагогаў-мастакоў. У канферэнцыі прымалі ўдзел 794 слухачы з розных краін і гарадоў. Удзельнікі слухалі дакладчыкаў, якія дзяліліся вопытам, прайшоўшы папярэдні сур'ёзны адбор. У канцы лістапада былі абвешчаны вынікі. Мой даклад на тэму «Выкарыстанне сучасных тэхнічных сродкаў, матэрыялаў і тэхналогій для ўзаемасувязі з соцыумам «Давайце захаваем» заслужыў высокай ацэнкі кампетэнтнага журы і адзначаны дыпломам пераможцы II ступені.

Удзел у такіх конкурсах дае непаўторны вопыт і ўпэўненасць, што ты на правільным шляху. І вядома, у гэтым мне дапамагаюць творчыя вучні і іх зацікаўленыя бацькі.

Алена Ніканюк,

настаўніца выяўленчага мастацтва.