У Лагойскім раённым цэнтры культуры 5 студзеня ў 17.00 адбудзецца канцэрт заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь – дзяржаўнага ансамбля народнай музыкі «Свята».
У праграме жывы гук і народныя танцы. Гледачы змогуць атрымаць асалоду ад выканання артыстамі народных і аўтарскіх песень, музычных замалёвак. Штогадова ансамбль дае больш за 65 канцэртаў, а сёлета у план сваіх гастроляў ён уключыў і наш райцэнтр.
Калі вы яшчэ не ведаеце, як правесці вечар нядзелі, то завітвайце ў Лагойскі РЦК. Уваход на канцэрт будзе вольны.
Аляксандр Клімавец.