У снежні пачнецца ўзвядзенне дома на 120 кватэр па вуліцы Мінскай у Лагойску. Зараз на тэрыторыі праводзяцца падрыхтоўчыя работы.
Заказчыкам з’яўляецца Упраўленне капітальнага будаўніцтва Лагойскага раёна. Як расказаў яго дырэктар Яўген Гайдук, дом будзе складацца з двюх секцый па 60 кватэр. Квадратныя метры у ім змогуць атрымаць людзі, што стаяць у чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў.
Праект будаўніцтва нядаўна прайшоў экспертызу. Тэндэр на яго рэалізацыю выйграла Будаўнічае ўпраўленне № 202 г. Маладзечна. Плануемы тэрмін завяршэння ўзвядзення шмакватэрнага дома – лістапад 2022 года.
Алена Масцерава.
Фота Святланы Жолуд.