Новости
Лагайчане прымуць удзел у Студэнцкім кубку Еўропы па інтэлектуальных гульнях
главное
1108 дня(-ей) назад
2
4

Заўтра, 12 лістапада, у Мінску стартуе Студэнцкі кубак Еўропы па інтэлектуальных гульнях «Кест – 2021». На яго збяруцца мацнейшыя каманды студэнтаў з Мінска, Масквы, Кіева, Рыгі, Адэсы, Іркуцка, Санкт-Пецярбурга, Курска, Казані, Калініграда – усяго больш за 30 каманд.

Упершыню ўдзел у кубку прыме зборная Мінскай вобласці: чатыры чалавекі з Чэрвеня, адзін са Слуцка і трое лагайчан – Аляксей Аніскавіч, Дзмітрый Валецкі і Даніла Латош. Гэта каманда на Студэнцкім чэмпіянаце Беларусі заняла 2 месца ў «Эрудыт-квартэце», 3 – у каманднай «Сваёй гульні» і 5 – у «Што? Дзе? Калі?».  

Турніры «Кеста-2021» пройдуць у ліцэі БДУ і ў «Маладзёжным бізнес-інкубатары» – івент-прасторы «210 metrov».

Першы дзень пачнецца з брэйн-рынга, у суботу каманды згуляюць у «Што? Дзе? Калі?», эрудыт-квартэт і індывідуальную «Сваю гульню». У заключны дзень пройдуць заключныя і фінальныя баі, якія і вызначаць пераможцаў.

Зборная цэнтральнага рэгіёна выступіць пад назвай «Вытекающие». Сачыць за іх вынікамі можна будзе на старонцы «Кеста – 2021» ВКонтакте.

Алена Масцерава.

Фота лагойскіх і чэрвенскіх гульцоў зроблена падчас чэмпіяната Лагойска па інтэлектуальных гульнях «Logoisk Minor».