Новости
Рэканструкцыя помніка праходзіць у Плешчаніцах
главное
1135 дня(-ей) назад
2
4

У г. п. Плешчаніцы праходзіць рэканструкцыя воінскіх могілак і помніка воіну-вызваліцелю. Тэндэр на яе правядзенне выйграў ІП Драздоў з Лагойска.

Працы на аб’екце пачаліся тыдзень таму. Як расказаў Аляксей Драздоў, яго брыгада з трох чалавек займаецца ўзнаўленнем тумбаў на помніку, які потым будзе пафарбаваны. З’явіцца тут і абноўленая гранітная пліта з памятным надпісам.

Дарожкі на могілках выкладуць тратуарнай пліткай.

На тэрыторыі мемарыяльнага аб’екта рыхтуецца таксама месца для перапахавання астанкаў чырвонаармейца Уладзіміра Стаховіча, ураджэнца в. Сакалы. Яны былі знойдзены байцамі пошукавага атрада «Адзінства» на тэрыторыі Пражынскага раёна Рэспублікі Карэлія. Плануецца, што расійскія пошукавікі перададуць астанкі для перапахавання 22 кастрычніка.

Алена Масцерава.