Раённая жыллёвая-камунальная служба сумесна з лясгасам займаецца абнаўленнем адной з купеляў ля крыніцы ў Лагойску.
Будаўнікі рамонтнай брыгады з лясгасу ўжо прыступілі да ўсталявання новага драўлянага пакрыцця ўнутры будынка. Зараз працуюць над столяй, потым з’явіцца новая падлога.
Плануецца таксама рамонт воднай сістэмы купелі.
Як расказаў намеснік старшыні Лагойскага райвыканкама па жыллёва-камунальнай гаспадарцы, энергазберажэнні і будаўніцтве Яўген Шабуня, у бліжэйшы час будзе праведзена працэдура выбару падраднай арганізацыі, якая распрацуе праектна-каштарысную дакументацыю па добраўпарадкаванні набярэжнай у раёне купеляў.
Алена Масцерава.