Новости
Каравай з абласных «Дажынак» перадалі ў Лагойскі дом-інтэрнат
главное
1153 дня(-ей) назад
2
4

У панядзелак, 27 верасня, каравай з абласных «Дажынак» быў перададзены ў Лагойскі дом-інтэрнат састарэлых і інвалідаў. Дзесяцікілаграмовы сімвал свята ўраджаю, упрыгожаны кветкамі і каласамі, спяклі кандытары ўніверсама «Замкавы». Ён годна выглядаў сярод астатніх караваяў Міншчыны на святочнай выставе ў Капылі.

– Каравай сапраўды з’яўляецца сімвалам хлебаробскай працы, адлюстроўвае вынікі пачэснай справы аграрыяў, таму заўсёды займае адно з галоўных месцаў на  «Дажынках», – адзначыў галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Сяргей Чумак, уручаючы пачастунак дырэктару дома-інтэрната Алегу Няхайчыку.

– Наша дзяржава праводзіць сацыяльна арыентаваную палітыку, і ўжо стала добрай традыцыяй перадаваць караваі ў падобныя ўстановы, каб і тыя, хто пражывае тут, такім чынам далучаліся да хлебнага свята, – сказаў прадстаўнік райвыканкама.

На дадзены момант у Лагойскім доме-інтэрнаце пражывае 150 чалавек, і Алег Мікалаевіч ад іх імені падзякаваў усім, хто спрычыніўся да вырабу і перадачы каравая. Тыя, хто тут пражывае, пакаштуюць духмяны пірог у абед.

Выказалі падзяку і самі насельнікі дома-інтэрната, якія ў сонечнае надвор’е сабраліся на тэрыторыі ўстановы, каб урачыста сустрэць гасцей.

Алена Масцерава.

 

yii\base\ErrorException
Error

PHP Core Warningyii\base\ErrorException

Module 'mysqli' already loaded