Новости
На Лагойшчыне падчас 4-й змены плануецца аздаравіць 580 дзяцей
главное
1217 дня(-ей) назад
2
4

З іх 300 школьнікаў на працягу 18 дзён будуць адпачываць у сямі лагерах дзённага знаходжання. Так, напрыклад, у СШ № 3 райцэнтра 2 жнищня пачаў работу аздараўленчы лагер "Арыентыр". А больш за ўсё вучняў сабраў «Крепкий орешек» СШ № 1 г. Лагойска.

Пятнаццаць гімназістаў з атрада «НЛО» пачалі наведваць лагер працы і адпачынку ў сваёй установе адукацыі. Яны тут змогуць не толькі аздаравіцца, але і атрымаюць заробак за працу ў гадавальніку лясгаса.

На праполцы хвойных раслін на базе «Прыроды-Люкс» добра папрацавалі вучні Плешчаніцкай СШ № 2 і Акцябрскай школы. Трэцяя змена аздараўленчага лагера тут была перанесена на крыху пазнейшы тэрмін з-за гарачага надвор’я.

Цікавая праграма чакае вучняў, якія стануць удзельнікамі 18-ці палатачных лагераў з кругласутачным знаходжаннем. Некаторыя з іх ужо адкрыліся. Паходы, экскурсіі, пошукавая і краязнаўчая дзейнасць – на працягу 9-ці дзён школьнікі ўмацуюць здароўе на свежым паветры, атрымаюць турыстычныя навыкі, даведаюцца шмат новага пра свой родны край.

А ў Гасцілавіцкай СШ 16 жніўня адчыніць дзверы абаронна-спартыўны лагер.

Па словах галоўнага спецыяліста ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме Марыны Рабацень, на 4-5 змены прымуць лагойскіх школьнікаў і стацыянарныя лагеры. Так, 24 дзіцяці паедзе ў «Нёман» Стаўбцоўскага раёна, 11 – у «Гарызонт» Маладзечанскага р-на, 10 – у «Лясную казку» на Вілейшчыне.

Алена Масцерава.