Заўтра, 19 чэрвеня, у 11 гадзін на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу «Дальва» адбудзецца мітынг-рэквіем у памяць пра спаленую вёску і яе жыхароў.
Удзел у ім прыме кіраўніцтва райвыканкама, прадстаўнікі працоўных калектываў, устаноў адукацыі, грамадскіх арганізацый раёна.
Дальва – гэта апошняя з 628 вёсак Беларусі, якую гітлераўцы знішчылі разам з жыхарамі. Зажыва былі спалены 44 вяскоўцы – 29 дзяцей, 13 жанчын, двое
мужчын. Удалося выжыць толькі трынаццацігадоваму Мікалаю Гірыловічу, які стаў інцыятарам стварэння мемарыялу. Імем гэтага чалавека названа вуліца ў Лагойску, аб чым чытайце ў суботнім нумары газеты «Родны край».
Алена Масцерава.