Адна з выстаў прысвечана выпускнікам, якія ў гэтым годзе збіраюцца здаваць тэсціраванне. Даведнікі, вучэбныя дапаможнікі, падручнікі, галіновыя выданні сабраны на адным стэндзе ў дапамогу тым, хто рыхтуецца да паступлення.
На стэндзе «Вялікая Айчынная вайна ў творчасці беларускіх пісьменнікаў» можна знайсці імёны класікаў нашай літаратуры і сучасных аўтараў, якія звяртаюцца да гісторыі самай кровапралітнай вайны ХХ ст. на тэрыторыі нашай краіны.
На палічцы пісьменнікаў-юбіляраў размешчаны кнігі Элізы Ажэшкі і Мікалая Гіля, якія нарадзіліся ў чэрвені.
Алена Масцерава.