З панядзелка, 7 чэрвеня, дзверы для наведнікаў зноў адчыніў басейн у фізкультурна-аздараўленчым комплексе «Лагойск». Да гэтага ён амаль месяц не працаваў у сувязі з заменай труб сістэмы ацяплення на вуліцы Гайненская шаша.
Кожны дзень раніцай тут праходзяць заняткі для школьнікаў, якія наведваюць аздараўленчыя лагеры, а з 12-ці кожную гадзіну пачынаюцца сеансы для астатніх наведнікаў. Апошні сеанс – у 21.00.
У басейне працуюць тры трэнеры, пад кіраўніцтвам якіх могуць вучыцца плаваць або ўдасканальваць навыкі плавання і дзеці, і дарослыя. Напрыклад, хлопчыкі Яўген Зубец, Гардзей і Данііл Каролікі ўжо год займаюцца з трэнерам Уладзімірам Галецічам і былі вельмі рады таму, што басейн адкрыўся пасля перапынку.
Кошт білетаў застаўся той жа: 6 рублёў для дарослых, 3 – для дзяцей. У буднія дні з 12.00 да 17.00 ён крыху ніжэйшы. Уваход для дзяцей да 6 гадоў бясплатны.
Алена Масцерава.