Новости
Трэнер з Лагойска атрымаў прэмію «БЛІК» за арганізацыю лепшага турніру па інтэлектуальных гульнях
главное
1263 дня(-ей) назад
2
4

На выхадных у Мінскім палацы дзяцей і моладзі прайшоў юбілейны турнір «БЛІК – 25». Ён традыцыйна праводзіцца ў пачатку лета, бо 6 чэрвеня 1996 г. было ўтворана грамадскае аб’яднанне «Беларуская ліга інтэлектуальных каманд».

Падчас турніру прайшла цырымонія ўзнагароджання пераможцаў прэміі «Буслянка», якая вызначыла лепшыя школьны і дарослы турніры, каманду, пытанне, трэнера і г. д.  

Дарослая каманда «Заапарк», удзельнікам якой з’яўляецца трэнер па інтэлектуальных гульнях з Лагойска Вадзім Кузміч, атрымала «Буслянку» за 2019 – 2021 гг.

А лепшым дарослым турнірам гэтага ж сезона прызналі «Дровушки», арганізатарам якіх з’яўляецца Вадзім Кузміч са сваёй камандай. На сёлетні ўжо 10-ты па ліку турнір, які плануецца правесці ў ліпені, зарэгістравана больш за 60 каманд з усёй Беларусі!

У рамках «БЛІК – 25» прайшоў турнір па «Што? Дзе? Калі?» і чэмпіянаты Рэспублікі Беларусь па «Эрудыт-квартэце» і індывідуальнай сваёй гульні. У напружанай барацьбе з лепшымі камандамі краіны «Заапарк» заваяваў золата па «Што? Дзе? Калі?» і срэбра ў «Эрудыт-квартэце».

Віншуем лагайчаніна і яго аднакаманднікаў і жадаем ім поспехаў у далейшых інтэлектуальных спаборніцтвах.

Алена Масцерава.