Новости
Лагайчане прынялі ўдзел у абласным флэшмобе «Беларусь у маім сэрцы»
главное
1267 дня(-ей) назад
2
4

У рамках акцыі «Беларусь у маім сэрцы» ў Мінскай вобласці праводзіцца флэшмоб з выкарыстаннем дзяржаўнай сімволікі Беларусі.

Ідэя дадзенай акцыі – адчуць яднанне з іншымі людзьмі, грамадзянамі нашай краіны. У рамках яе выхаванцы аздараўленчых лагераў Міншчыны дзеляцца здымкамі, на якіх або фатаграфуюцца на фоне сцяга Рэспублікі Беларусь або ілюструюць яго пры дапамозе шарыкаў чырвонага і зялёнага колераў.

Таксама школьнікі возьмуць удзел у віктарынах і конкурсах на веданне дзяржаўнай сімволікі.

Наведвальнікі аздараўленчага лагера СШ № 1 г. Лагойска таксама далучыліся да акцыі і правялі яскравы флэшмоб з вялізным Дзяржаўным сцягам.

Алена Масцерава.

Фота Наталлі Пляшкевіч.