Новости
Апошні званок празвініць 29 мая для 181 выпускніка Лагойшчыны
главное
1274 дня(-ей) назад
2
4

У суботу, 29 мая, па ўсёй краіне адбудуцца ўрачыстыя лінейкі для вучняў выпускных класаў. У Лагойскіх раёне на свята апошняга званка збяруцца 181 адзінаццацікласнік і 369 дзевяцікласнікаў.

У вызначаныя ўстановамі адукацыі дні пройдуць урачыстасці і для вучняў іншых класаў. А завершыцца 2020 – 2021 вучэбны год 31 мая. У нашым раёне яго заканчваюць 4 тысячы 98 дзяцей.

З 1 па 8 чэрвеня пройдуць выпускныя экзамены. Выпускныя вечары рэкамендуецца правесці 10 чэрвеня.

У Лагойскім раёне на залаты медаль прэтэндуюць 6 выпускнікоў 11-х класаў: 5 у Лагойску і 1 у Плешчаніцах.

Алена Масцерава.