У г. Любань 14-16 мая праходзіў ХІІІ абласны фестываль дзіцячай тэатральнай творчасці «Чароўны куфэрак». На ім былі прадстаўлены драматычныя і лялечныя спектаклі дзіцячых калектываў, а таксама праходзіў конкурс чытальнікаў «Матчына душа» па творах У. Караткевіча.
Тэатральны калектыў «Маскі» Лагойскай дзіцячай школы мастацтваў пад кіраўніцтвам педагога Іны Сарокі падрыхтаваў інсцэніроўку казкі беларускага пісьменніка «Чортаў скарб». Чытальніцай выступіла вучаніца 3 класа мастацкага-эстэтычнага аддзялення Аліна Васілеўская.
У выніку дзеці з Лагойска сталі пераможцамі конкурсу чытальнікаў «Матчына душа», атрымаўшы дыплом І ступені.
Падрабязней пра падзею чытайце ў суботнім нумары газеты «Родны край».
Алена Масцерава.
Фота Іны Сарокі.