Новости
Фотафакт: у пясочніцы з’явілася яма з цэментнымі краямі
главное
1311 дня(-ей) назад
2
4

Жыхарка Лагойска даслала ў рэдакцыю фотаздымак пустой пясочніцы з вострымі цэментнымі краямі знутры. Знаходзіцца яна на дзіцячай пляцоўцы, пабудаванай летам 2020 г. адначасова са шматкватэрным домам № 16 па вуліцы Гайненская Шаша.

Маладую маму, якая прыйшла сюды на прагулку з маленькім дзіцём, устрывожыў падобны факт, і яна спытала, калі тут будзе наведзены парадак.

Сапраўды, калі мы пабывалі па названым адрасе, то ўбачылі ў новенькай каляровай пясочніцы яму – быццам хтосьці спецыяльна выбраў увесь пясок, агаліўшы бетонны падмурак канструкцыі.

Мы звярнуліся ў Лагойскі камгас за каментаром. Майстар аддзела добраўпарадкавання Паліна Багдановіч расказала, што падсыпка пясочніц на дзіцячых пляцоўках будзе праводзіцца ў маі. Спецыяліст звярнула ўвагу на тое, што калі ўзнікаюць падобныя пытанні, то трэба звяртацца ў дыспетчарскую службу па нумары 115 або ў аддзел па добраўпарадкаванні па тэлефоне 78-2-95.

Алена Масцерава.