Вучні Астрошыцкай школы Вячаслаў Ісачанка і Сцяпан Жураўлёў прынялі ўдзел ва Усерасійскіх анлайн-спаборніцтвах па робатэхніцы «Космические дали», якія завяршыліся 18 красавіка. Чацвёртакласнікі зрабілі мегаштатыў для здымкаў фільмаў у адкрытым космасе і атрымалі перамогу ў намінацыі «Самая невероятная конструкция». Журы выдзеліла іх са 100 удзельнікаў з Беларусі, Расіі і Казахстана!
– Конкурс праходзіў у два этапы, – расказала педагог па робататэхніцы Ксенія Іванчыкава, якая падрыхтавала каманду «Астработы». – Спачатку быў кваліфікацыйны адбор, калі ацэньваўся відэаролік-прэзентацыя работы. А потым адбылася анлайн-абарона, падчас якой члены журы задавалі пытанні па канструкцыі, праграмаванні і космасе. Нашы хлопцы паказалі сябе сапраўднымі байцамі! Было вельмі складана, але яны справіліся. Сам конкурс прынёс цікавы і карысны вопыт.
Гэта не першыя дасягненні астрошыцкіх вучняў у спаборніцтвах, звязаных з высокімі тэхналогіямі. Жадаем ім такіх жа выдатных вынікаў у наступных конкурсах.
Алена Масцерава.